29 снежня 2025, панядзелак, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўца «Фольксвагена» пратараніў грузавік

5

У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў.

Як паведаміў агенцтву «Менск-Навіны» старэйшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Юры Красноў, аварыя адбылася сёння ўначы на вуліцы Прытыцкага.

Кіроўца легкавога аўтамабіля «Фольксваген Гольф» урэзаўся ў грузавы аўтамабіль з паўпрычэпам, які стаяў, і атрымаў смяротную траўму. У цяперашні час выяўляецца асоба загінулага.

Усяго за выходныя, якія прайшлі, ў сталіцы зарэгістраваныя 125 ДТЗ, з іх 4 - з пацярпелымі. Затрыманыя 57 кіроўцаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках