28 снежня 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менска

35

Высокапастаўлены чыноўнік арыштаваны па падазрэнні ў атрыманні хабару і знаходзіцца ў СІЗА.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у праваахоўных органах Беларусі.

«У дачыненні да Міхаіла Цыгана ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 430 «Атрыманне хабару» Крымінальнага кодэкса Беларусі, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе зняволення», распавялі ў праваахоўных органах.

«Ён арыштаваны, змешчаны ў СІЗА, але абвінавачванне яму яшчэ не прад'яўленае», падкрэслілі суразмоўцы агенцтва.

Іншыя падрабязнасці гэтай справы ў праваахоўных органах паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Нагадаем, што днямі стала вядома пра ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць высокапастаўленага чыноўніка Менгарвыканкама. Намесніку начальніка аддзела падрыхтоўкі тэрыторыяў і рэканструкцыяў КУП УКБ Менгарвыканкама інкрымінуецца нанясенне шкоды сталічнаму бюджэту на суму амаль у мільярд рублёў.

Чыноўніку ставіцца ў віну, што з верасня 2005 года па верасень 2008 года пры ажыццяўленні будаўніча-мантажных працаў на аб'ектах «Квартал жылой забудовы ў межах вул. Сонечная - Козыраўская - Барадзінская - Любава-Роменская» і «Глінішча», ён аказваў садзейнічанне ЗАТ «Петрал Памп» у выйгрышы тэндэраў на правядзенне працаў.

У выніку дзеянняў чыноўніка, «УКБ Менгарвыканкама» заключыў невыгодныя кантракты, на якіх страціў 987,9 млн рублёў.

Па дадзеным факце ў дачыненні да падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт. 424 КК РБ (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках