24 снежня 2024, aўторак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі не хапае рэзерваў, каб выратавацца ад дэфолту

15

Толькі за тры тыдні золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 277 мільёнаў даляраў.

З 10 ліпеня па 1 жніўня 2009 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ скараціліся з $3,442 да $3,165 млрд. У нацыянальным вызначэнні (з улікам рэзерваў у АКВ, каштоўных металах, адрозных ад манетарнага золата, і каштоўных камянях) ЗВР краіны знізіліся на $253 млн - з $3,877 да $3,624 млрд. Такім чынам, беларускіх рэзерваў недастаткова для фінансавання паўгадавога дэфіцыту знешняга гандлю. Паводле дадзеных за першае паўгоддзе, адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі склала мінус $3,95 млрд, паведамляе «БДГ».

Як сцвярджаюць у Нацбанку, «бягучы памер золатавалютных рэзерваў РБ дазваляе Нацыянальнаму банку забяспечваць стабільнасць дынамікі курсу нацыянальнай валюты ў межах, усталяваных Асноўнымі накірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2009 год». Прадстаўнікі банка таксама зазначаюць, што па аб'ёме чыстых міжнародных рэзерваў краіна цалкам укладваецца ў паказчыкі, узгодненыя з МВФ у межах праграмы stand-by.

Але дастаткова высокі ўзровень ЗВР забяспечваецца знешнімі запазычаннямі і паступленнямі ад прыватызацыі дзяржуласнасці. У студзені 2009 года Беларусь атрымала першы транш крэдыту МВФ у памеры $788 млн. У ліпені МВФ вылучыў другі транш у памеры $679,2 млн. Акрамя таго, у сакавіку ЗВР папоўніліся чарговым траншам расейскага крэдыту на суму $500 млн, а ў лютым краіне паступілі $625 млн ад продажу 12,5% акцыяў ААТ «Белтрансгаз» і $250 млн зробленай «Газпрамам» перадаплаты за транзіт расейскага газу па тэрыторыі Беларусі на працягу года.

Калі ўлічыць, што на пачатак года - да гэтых уліванняў - ЗВР Беларусі ў вызначэнні МВФ складалі $3,061 млрд, дык атрымліваецца, што ўсе крэдытныя рэсурсы і іншыя знешнія паступленні, за кошт якіх папаўняюцца рэзервы, за выключэннем $100 млн Беларусь за 7 месяцаў выдаткавала на фінансаванне дэфіцыту знешняга гандлю і падтрыманне курсу нацыянальнай валюты.

Суадносіны ЗВР і кароткатэрміновага знешняга доўгу ў Беларусі застаюцца вельмі высокім - па гэтым трывожным паказчыку мы прайграем усім краінам Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія развіваюцца. Фактычна нашая краіна ўваходзіць у спіс дзяржаваў рэгіёна, якія ратуюцца ад дэфолту толькі з дапамогай актыўных знешніх запазычанняў.

Менавіта яны ў хуткім часе, падобна, застануцца асноўнай стратэгіяй Беларусі. На фоне зніжэння экспарту амаль удвая ў параўнанні з першым паўгоддзем 2008 года і падзеннем валютнай выручкі на 41,9% Беларусь не плануе зніжаць прамысловую вытворчасць, для якой патрэбныя імпартныя энерганосьбіты, сыравіна і камплектуючыя.

Такім чынам, відавочна, што пры далейшым захаванні нізкага попыту на беларускую прадукцыю і неплацежаздольнасці нашых гандлёвых партнёраў стаўка на рост эканомікі непазбежна прывядзе да нарошчвання адмоўнага сальда знешняга гандлю, вымывання валюты і скарачэння ЗВР.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках