25 снежня 2024, Серада, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура пагражае беларусам турмой за «паклёп» у інтэрнэце

13

Сцвярджаецца, што ўзрасла «колькасць зваротаў з просьбамі прыцягнуць да адказнасці за паклёп».

«Выпадкі распаўсюджвання ў інтэрнэце загадзя ілжывых выдумак не адзінкавыя. Заявы грамадзянаў, якія паступаюць у праваахоўныя органы рэспублікі, ўсё часцей ўтрымліваюць патрабаванні прыцягнуць асобных асобаў да крымінальнай адказнасці за распаўсюд паклёпу ў Інтэрнэце», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Генпракуратуры Беларусі.

Там адзначылі, што «у Беларусі раней, чым у іншых краінах СНД, сталі прыцягваць да крымінальнай адказнасці за паклёп у Інтэрнэце».

«Паводле часткі 2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса Беларусі за паклёп, у тым ліку ў інтэрнэце прадугледжаны штраф, ці выпраўленчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, ці арышт на тэрмін да 6 месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў», паведамілі ў Генпракуратуры.

Распавядаючы пра найбольш характэрныя прыклады прыцягнення да адказнасці за паклёп у інтэрнэце, суразмоўцы адзначылі, што ў ліпені 2008 года ў Генпракуратуру паступіла заява жыхаркі Гомеля, у якой яна пазначыла, што ў 2006 годзе яе былая аднакласніца ў інтэрнэце стварыла анкету пад імем «Шлюшкі Гомеля», размясціўшы ў ёй фатаграфіі траіх аднакласніцаў, іх імёны і нумары мабільных тэлефонаў, наўмысна пазначыўшы ў гэтай анкеце ілжывыя звесткі, якія ганьбяць, пра магчымасць аказання імі паслугаў сэксуальнага характару.

«Суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес апраўдальны прысуд у дачыненні да стваральніцы згаданай анкеты. Асноўным аргументам суда была тая акалічнасць, што інтэрнэт не з'яўляўся, на іх думку, СМІ», паведамілі ў Генпракуратуры.

Генпракуратура прынесла пратэст на гэты прысуд, Вярхоўны суд Беларусі адмяніў прысуд і адправіў крымінальную справу на новы разгляд, паведамілі суразмоўцы агенцтва.

У выніку 19-гадовая гамяльчанка прызнаная вінаватай у распаўсюдзе ў сетцы інтэрнэт паклёпніцкай інфармацыі, але ад крымінальнай адказнасці яна была вызваленая ў сувязі з заканчэннем тэрміна даўнасці, паведамілі ў Генпракуратуры.

Адзначым, што пад артыкул «паклёп» у Беларусі неаднаразова падпадалі актывісты апазіцыі і незалежныя журналісты, якія агалошвалі факты парушэнняў у краіне правоў чалавека і злоўжыванняў высокапастаўленымі чыноўнікамі ўладай. За гэта шмат хто быў прысуджаны да пазбаўлення ці абмежавання волі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках