24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» у дзеянні: забароненая падпіска на незалежныя СМІ

6

«Белпошта» не ўключыла ў падпісны каталог на другое паўгоддзе газету «Свабодныя навіны плюс».

Паводле інфармацыі прэс-службы Беларускай асацыяцыі журналістаў, пра гэта 11 жніўня галоўны рэдактар выдання Васіль Зданюк даведаўся з ліста за подпісам гендырэктара «Белпошты» Юрыя Камарова, які прыйшоў у адказ на просьбу вярнуць выданне ў падпіску.

«Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтай да іх далейшага распаўсюду праз падпіску з'яўляецца правам РУП «Белпошта», -- традыцыйна заяўляе кіраўнік дзяржаўнага паштовага прадпрыемства-манапаліста. -- На аснове выкладзенага, РУП «Белпошта» лічыць немэтазгодным уключэнне ў падпісны каталог газеты «СНплюс. Свабодныя навіны плюс».

Такі ж адказ атрымаў рэдактар незалежнага выдання «Ганцавіцкі час».

Як звяртае ўвагу В.Зданюк, «Белпошта» адмовілася вярнуць «СН» у падпіску нягледзячы на адпаведную рэкамендацыю грамадскай кардынацыйнай Рады па СМІ.

Нагадаем, што на сённяшні дзень толькі адна газета («Бабруйскі кур'ер») са «спісу 13-і» аднавіла супрацоўніцтва з дзяржаўным распаўсюднікам пасля рэкамендацыі грамадскага Савета па СМІ, які ўзначальвае рэдактар газеты адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» Павал Якубовіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках