27 снежня 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усяго за месяц бульба падаражэла на 66,2%

23

Кошты ў Беларусі працягваюць імкліва расці.

У Беларусі кошты на харчовыя тавары ў студзені-ліпені 2009 года ў сярэднім выраслі на 16,5% у параўнанні са студзенем-ліпенем 2008 г., паведамляе АФН са спасылкай на нацыянальны статыстычны камітэт.

Больш за ўсё за пазначаны перыяд падаражэла мука – на 29,3%, гарбата – 28,7%, селядзец – на 26%, бульба – 23,3%, малако і малочныя прадукты – на 22,7%, рыба і морапрадукты – на 21,5%.

Пры гэтым у чэрвені ў параўнанні з папярэднім месяцам харчаванне падаражэла на 0,3%. Лідэрам росту стала бульба – кошт на яе за месяц павялічыўся на 66,2%. Цукар у параўнанні з чэрвенем падаражэў на 2,6%, гарбата – на 0,7%, кандытарскія вырабы – на 0,6%, масла жывёльнае – на 0,4%. Кошты на селядзец, хлеб і алкагольныя напоі выраслі за месяц на 0,3%. Рыба, малочныя прадукты і мука падаражэлі ў ліпені на 0,1%.

Сярод нехарчовых тавараў, кошты на якія ў студзені-ліпені 2009 г. выраслі 10,9%, больш за ўсё падаражэлі медыкаменты на 27,4% і парфумерна-касметычныя тавары – на 21,9%.

Кошты на платныя паслугі ў студзені-ліпені 2009 г. у параўнанні са студзенем-ліпенем 2008 г. выраслі на 14,3%. У тым ліку аплата паслугаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі павялічылася на 20,1%, дзе найбольш істотна падаражэла электразабеспячэнне - на 34,7%.

Паслугі пасажырскага транспарта падаражэлі на 12,3%, у тым ліку аўтамабільнага прыгарадных зносінаў на 27,6%, міжгародных зносінаў – на 24,2%.

Таксама істотна павялічыліся кошты на санаторна-аздараўленчыя – на 24,2% і турыстычныя і экскурсійныя паслугі - на 24,3%.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках