23 снежня 2024, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонскі дэпутат: Еўрапейскія чыноўнікі не павінны забываць пра выкраданні ў Беларусі

1

Дэпутат парламента Эстоніі ад Партыі рэформаў, старшыня групы ў абарону дэмакратычнага развіцця Беларусі Сільвер Мейкар заяўляе, што ў дыялогу з Лукашэнкам нельга адступаць ад прынцыпаў.

Пра гэта Сільвер Мейкар напісаў у сваім артыкуле на эстонскім сайце «Delfi».

Як піша дэпутат эстонскага парламента, Еўропа, якая дастаткова доўгі час была непрымірымай праціўніцай апошняга еўрапейскага дыктатара, на практыцы пераканалася ў бесперспектыўнасці ізаляцыі беларускага рэжыму. З дапамогай расейскай падтрымкі Лукашэнка ўсё роўна атрымліваў магчымасць утрымліваць уладу ў сваіх руках. Тады ЕЗ абраў іншы шлях - шлях дыялогу. Шлях перавыхавання дыктатара.

Першыя поспехі акрылілі чыноўнікаў, і стала з’яўляцца адчуванне ,што ў пагоні за вынікам яны сталі забываць дэмакратычныя прынцыпы, якія складаюць аснову Еўрапейскага звяза. Былі забытыя 12 умоў ЕЗ да Беларусі, якія былі неабходныя для пачатку нармалізацыі адносін. Ні адна з умоў так і не была выканана, а дыялог Беларусь-ЕЗ ідзе і без іх.

Адна з гэтых 12 умоў патрабавала ад беларускага рэжыму забяспечыць належнае расследаванне знікненняў людзей.

Групавое знікненне буйных палітыкаў і журналістаў, якія былі ў апазіцыі да ўладаў краіны, - гэта вялікі скандал, за якім заўсёды ідзе гучнае расследаванне і судовыя справы. У Беларусі на працягу года без весткі зніклі чатыры сур'ёзныя праціўнікі беларускага кіраўніка. Гэта палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі і журналіст расейскага тэлебачання Зміцер Завадскі. Верагодна, калі б не падняўся шум па гэтых знікненнях, - зніклых было б значна больш, і яшчэ больш сем'яў засталіся б без бацькоў і сыноў, -- лічыць эстонскі дэпутат.

Набліжаецца 30 жніўня. Міжнародны дзень без весткі зніклых людзей і, па дзіўным збегу акалічнасцяў, дзень нараджэння беларускага кіраўніка.

«Я не спадзяюся, што Лукашэнка, святкуючы сваё 55-годдзе, узгадае пра сем'і яго апанентаў, пакінутых без блізкіх людзей. Але я спадзяюся, што еўрапейскія чыноўнікі не забудуцца пра іх», -- піша Сільвер Мейкар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках