25 снежня 2024, Серада, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакратарыят АДКБ: Прычына пераносу ваенных вучэнняў – чыста тэхнічная

1

У АДКБ заяўляюць, што пазіцыя Менску не з'яўляецца прычынай пераносу ваенных вучэнняў у Казахстане, якія мусілі пачацца 19 жніўня.

Пра гэта БелаПАН заявіў кіраўнік прэс-службы Сакратарыята Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Віталь Стругавец, каментуя паведамленні, якія з’явіліся ў расейскіх СМІ, пра тое, што вучэнні нібы сарваў Аляксандр Лукашэнка, які не падпісаў пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання.

Тэматыка вучэнняў — прадухіленне сумеснымі намаганнямі, а пры неабходнасці — ліквідацыя ваеннай пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў — удзельнікаў АДКБ.

Нагадаем, пагадненне аб КСАР было падпісана 14 чэрвеня ў Маскве на паседжанні Рады калектыўнай бяспекі лідэрамі толькі пяці дзяржаў. Беларуская дэлегацыя адмовілася ад удзелу ў саміце з-за «малочнага» канфлікту з Расеяй. Не падпісаў дакумент і прэзідэнт Узбекістана.

Пасля нефармальнага саміту АДКБ у Кыргызтане 31 ліпеня генеральны сакратар арганізацыі Мікалай Бардзюжа заявіў: «Беларускі бок гатовы быў падпісаць гэтае пагадненне. Мала таго, на паседжанні камітэта сакратароў саветаў бяспекі, якое прайшло ў Менску (травень 2009 года. — БелаПАН.), ён ўхваліў праект пагаднення. Акрамя таго, беларускім бокам былі прадстаўленыя прапановы ў склад КСАР. Я лічу, што непадпісанне Беларуссю — гэта ўсяго толькі чыста тэхнічная праблема, і яна хуткім часам будзе ліквідавана».

Як растлумачыў Віталь Стругавец, правядзенне вучэнняў было спланаванае яшчэ ў сярэдзіне мінулага года. З тых часоў у рамках арганізацыі быў прыняты шэраг важных палітычных рашэнняў, у прыватнасці аб стварэнні КСАР. Аднак дагэтуль гэтыя сілы не сфармаваныя. Мяркуецца, што вучэнні з імі будуць праведзеныя ў Казахстане ў сярэдзіне кастрычніка. Яны стануць завяршальным этапам сумесных комплексных вучэнняў дзяржаў — удзельнікаў АДКБ. Першы іх этап — штабныя вучэнні — пройдзе ў Маскве 26 жніўня. Другі — у верасні ў Беларусі.

Варта адзначыць, што пакуль Беларусь не далучылася да пагаднення аб стварэнні КСАР, гэтыя сілы не лічацца сіламі АДКБ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках