У Беларусі яшчэ трое дзяцей захварэлі на свіны грып
13- 21.08.2009, 11:41
Пасля першага выпадку заражэння свіным грыпам у Беларусі з'явіліся новыя хворыя.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, 20 жніўня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зарэгістраваныя 3 лабараторна пацверджаныя выпадкі захворвання высокапатагенным грыпам А(H1N1).
Свіны грып зафіксаваны ў дзяцей, грамадзянаў Беларусі, якія вярнуліся з Вялікабрытаніі ў складзе групы, якая выязджала на аздараўленне.
У цяперашні час усе, хто захварэў, атрымліваюць лячэнне, агульны стан хворых здавальняючы.
Нагадаем, што пра першы выпадак захворвання свіным грыпам у Беларусі стала вядома 19 жніўня. Вірусам А(H1N1) заразіўся грамадзянін Кітая, аспірант БДУ, які вярнуўся ў Беларусь з Пекіна.