26 снежня 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нечакана з'ехаў у Сочы

44

Сустрэча з прэзідэнтам Расеі адбудзецца толькі ў другой палове тыдня, але беларускі кіраўнік ужо на курорце.

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы на запрашэнне расейскага боку. Пра гэта паведаміў 21 жніўня ў Сочы журналістам памочнік прэзідэнта Расеі Сяргей Прыходзька.

«Па ўзаемнай дамоўленасці ў другой палове наступнага тыдня адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў двух краінаў», — сказаў Прыходзька. Паводле яго словаў, Дзмітры Мядзведзеў накіраваў запрашэнне свайму беларускаму калегу «некаторы час таму».

У цяперашні час эксперты рыхтуюць парадак дня сустрэчы па пытаннях двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў межах ЕўрАзЭС і Мытнага звяза, адзначыў Прыходзька.

Нагадаем, што 20 жніўня падчас працоўнай паездкі па рэгіёнах Лукашэнка заявіў, што мае намер сустрэцца з Мядзведзевым у Сочы, каб абмеркаваць «спектр складаных пытанняў».

«Яшчэ ў Кыргызтане мы дамовіліся з прэзідэнтам Расеі, што ў хуткім часе нам трэба абазначыць парадак дня складаных пытанняў і абмеркаваць іх. Дзмітры Анатольевіч запрасіў сустрэцца ў Сочы», - адзначыў беларускі кіраўнік.

«Думаю, на наступным тыдні такая сустрэча адбудзецца, і мы абмяркуем увесь спектр складаных пытанняў, якія не вырашаюцца», - сказаў Лукашэнка.

У прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы пакуль не каментуюць інфармацыю пра тое, што Аляксандр Лукашэнка ўжо знаходзіцца ў Сочы.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках