23 снежня 2024, панядзелак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Асіповічах шпіталяваныя 8 дзяцей з падазрэннем на свіны грып

6

Адразу восем дзяцей, якія пабылі на вакацыях у Вялікабрытаніі, змешчаныя ў Асіповіцкі раённы шпіталь.

Жыхары райцэнтра Асіповічы Магілёўскай вобласці занепакоеныя станам дзяцей, якія нядаўна вярнуліся з летняга адпачынку з Вялікабрытаніі. У васьмі з 38-мі дзетак выявіліся сімптомы вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі. Дзеці, якія захварэлі шпіталяваныя ў інфекцыйнае аддзяленне Асіповіцкага цэнтральнага райшпіталя. Іх стан медыкі ацэньваюць як «здавальняючы», паведамляе Regionby.org.

З улікам таго, што юныя вандроўнікі вярнуліся з краіны, у якой зафіксаваныя выпадкі захворвання вірусам грыпу А/H1N1, у Асіповічах праводзяцца Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Узятыя ў дзетак, якія захварэлі, пробы, што удакладняюць дыягназ, даследуюцца ў Менску. І ўжо ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб рэгістрацыі на тэрыторыі рэспублікі яшчэ трох лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання грыпам А/H1N1 дзяцей, што вярнуліся з Вялікабрытаніі ў складзе групы, якая выязджала на аздараўленне.

Усім дзецям, якія прыбылі з-за мяжы, загаданы тыднёвы хатні карантын.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках