5 лiстапада 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстанты «Новага жыцця» сустрэліся з амбасадарамі краінаў Еўразвяза

2

25 жніўня пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка разам з юрыстам Сяргеем Луканіным наведаў амбасаду Францыі ў Менску.

У французскай амбасадзе адбылася сустрэча з амбасадарамі краінаў Еўразвяза.

На сустрэчы прысутнічалі амбасадары Баўгарыі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама прадстаўнік Еўракамісіі ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе www.newlife.by.

Вячаславу Ганчарэнку былі зададзеныя пытанні адносна канфлікту з гарадскімі ўладамі. Дыпламаты ўдакладнялі, ці сапраўды супольнасці паступалі такія прапановы з боку ўладаў адносна вылучэння супольнасці новага зямельнага ўчастку ці новага будынка, як было агучана ў рэпартажах Першага канала нацыянальнага тэлебачання.

Пастар выклаў сваю пазіцыю і патлумачыў, што ўсе прапановы ўладаў - гэта, па-першае, нераўнацэнны абмен, па-другое, ён нічым не падмацаваны, таму ў вернікаў «Новага Жыцця» няма ніякага даверу да падобных абяцанняў.

«Канструктыўны дыялог з уладамі магчымы ў тым выпадку, калі нашай царкве будзе вернутае ўсё, што ў яе незаконна аднятае», - падкрэсліў падчас сустрэчы В.Ганчарэнка.

Нагадаем, што грамадзянская справа паміж царквой і сталічнымі ўладамі па пытанні зносу будынка, дзе збіраюцца вернікі, вялася з 2005 года. Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама, за будынак царква павінна была атрымаць 37,5 млн рублёў. Днямі вернікі ў чарговы раз адмовіліся перадаць будынак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках