1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квота беларускай музыкі ў радыёэфіры можа быць зніжаная з 75 да 50%

35

Рашэнне аб зніжэнні квоты беларускай музыкі ў радыёэфіры можа быць прынятае ў хуткім часе.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў органах дзяржкіравання.

«Рыхтуецца праект дзяржаўнага рашэння, у адпаведнасці з якім квота беларускай музыкі можа быць зніжаная з 75-ці да 50%», - адзначыў суразмоўца.

Паводле яго словаў, прынятае некалькі гадоў таму рашэнне аб «75-адсоткавай квоце беларускай музыкі, беларускіх выканаўцаў у эфіры радыёстанцыяў было правільным і своечасовым». Суразмоўца агенцтва заявіў, што «гэта спрыяла росту папулярнасці беларускіх выканаўцаў, з'яўленню новых імёнаў на беларускай эстрадзе».

«Але з часам беларускія слухачы адчулі незаслужанае дамінаванне беларускіх выканаўцаў, часта сумніўнага ўзроўня, у радыёэфіры», - сказала крыніца.

«Шмат якія беларускія выканаўцы папросту застылі на адным узроўні, перасталі развівацца як творчыя асобы, памятаючы пра тое, што ў адпаведнасці з абавязковай квотай іх усё адно будуць «круціць» у эфіры», - адзначыла крыніца.

У гэтай сувязі, паводле яе словаў, «з мэтай паляпшэння канкурэнтнага асяроддзя ў музычнай культуры рыхтуецца адпаведнае рашэнне аб пераглядзе квоты на гучанне беларускай музыкі».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках