25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Публіцыста Валера Дранчука «дэпартавалі» з Белавежскай пушчы

2

Ахова нацыянальнага парка загадала публіцысту выселіцца з гатэля і з'ехаць з цэнтральнай сядзібы ў Камянюках.

Вядомы публіцыст і эколаг Валер Дранчук прыехаў, каб аказаць інфармацыйную падтрымку плэнэру «Белавежа-600», паведамляе «Радыё Свабода».

Плэнэр прысвечаны 600-годдзю Белавежскай пушчы. 600 год таму вялікі князь Ягайла абмежаваў паляванне ў пушчы.

У ліку арганізатараў плэнэра –Саюз мастакоў і адміністрацыя Берасцейскай вобласці. Для працы ў ім эколаг меў акрэдытацыю Саюза мастакоў.

Валер Дранчук адправіўся з Камянюкоў фатаграфаваць пушчу. На зваротным шляху яго спыніла ахова і загадала пакінуць нацыянальны парк.

«Мастакі ўспрынялі гэта як шок. Яны думаюць, што працуюць у райскім месцы», -- сказаў Валер Дранчук.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў незалежных СМІ з'явіўся крытычны каментар Валера Дранчука аб ходзе рэканструкцыі Белавежскай пушчы.

«Белавежская пушча «апранаецца» у плітку. Прычым вельмі актыўна. Усё магчымае, што можна было пакрыць, пакрываецца. Арыентацыя ідзе на тое, што сюды будуць прыязджаць людзі не дзеля таго, каб хадзіць па мяккіх сцяжынках і слухаць цішыню, а ў рэстаран і на паляванне, -- заявіў публіцыст. -- Закон аб нацыянальных парках арыентуе, перш за ўсё, на дыдактыку, на захаванне, на асветніцкую дзейнасць. Усё, што я бачыў у Белавежскай пушчы, сведчыць пра тое, што там будзе алмазная бібліятэка нумар два».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках