26 снежня 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТЗ і Маторны завод на трохдзёнцы, склады «Атланта» заваленыя

29

Вядучыя прадпрыемствы істотна скарацілі аб'ёмы прадажаў прадукцыі ў краіны замежжа, а таксама на ўнутраным рынку.

Рэалізацыя трактароў МТЗ у 2009/2008 годзе скарацілася на 12,7 тыс. штук (36%), у тым ліку ў далёкім замежжы — на 1.697 штук (19,3%), краінах СНД (без РФ) — на 4.600 штук (63,1%), у РФ — на 6.447 штук (46,5%). Такія звесткі агучыў учора памочнік Аляксандра Лукашэнкі Сяргей Ткачоў, перадае АФН.

МТЗ перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень. Пры гэтым выпуск трактароў у чэрвені і ліпені не перавысіў 3.000 штук.

За студзень-ліпень 2009 года пастаўкі рухавікоў ААТ «ММЗ» (Маторны завод) на ўнутраны рынак скараціліся на 35%, на прадпрыемствы расейскай «Групы ГАЗ» на 80%, з 11,4 тыс. адзінак да 2,2 тыс. адзінак, адзначыў Сяргей Ткачоў.

Акрамя падзення аб'ёмаў паставак ММЗ сутыкаецца з затрымкамі аплаты адгружанай прадукцыі. Так ААТ «ММЗ» мае толькі пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць на РУП «МТЗ» у аб'ёме 18 млрд. рублёў.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 ліпеня 2009 г. дасягнулі 73,5 млрд. рублёў. Пры гэтым запасы толькі дызельных рухавікоў склалі 9.170 адзінак.

У гэтай сувязі Маторны завод пераведзены на трохдзённы працоўны тыдзень.

Як заявіў памочнік Лукашэнкі, запасы гатовай прадукцыі ЗАТ «Атлант» на 1 жніўня 2009 года дасягнулі 272,5 млрд. рублёў (258,7 тыс. штук халадзільнікаў і 38,8 тыс. штук пральных машын), ці 243,6 адсотка да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці. Запазычанасць прадпрыемства па крэдытах складае 238,5 млрд. рублёў.

Пры гэтым чыноўнік прызнаў, што «Атлан» яшчэ ў 4-м квартале мінулага года, гэта значыць калі крызісу ў краіне, паводле сцверджанняў уладаў, наогул не было, сутыкнуўся са значным зніжэннем аб'ёмаў продажаў прадукцыі практычна на ўсіх рынках рэалізацыі, уключаючы асноўныя рынкі – Расею і Украіну.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках