23 лiстапада 2024, Субота, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўных МАЗа і МТЗ адправяць на будоўлі (Абноўлена)

56
Працоўных МАЗа і МТЗ адправяць на будоўлі (Абноўлена)

Беларускі ўрад прыдумаў новы спосаб барацьбы з беспрацоўем і няпоўным працоўным днём, ужо ўведзеным з-за крызісу на большасці прадпрыемстваў краіны.

Працоўныя рэсурсы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, якія працуюць з няпоўнай загрузкай, могуць быць выкарыстаныя на будаўніцтве жылля. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук, перадае БелТА.

«Дадзенае даручэнне ўрада накіраваць на будоўлю людзей, якія вызваленыя на прадпрыемствах у сувязі з іх няпоўнай загрузкай, - сказаў першы намеснік міністра. - Яны могуць быць задзейнічаныя на будаўніцтве жылля хаця б для сябе».

«Напрыклад, буйныя прамысловыя прадпрыемствы МАЗ, МТЗ, дзе ёсць вялікія чэргі на жыллё, могуць не чакаць, а будаваць уласнымі сіламі. Тым больш што ў іх ёсць свае будаўнічыя трэсты, толькі іх трэба ўкамплектаваць людзьмі», -- заявіў Міхаіл Абрамчук.

Нагадаем, што гэта не першы падобны крок беларускіх уладаў для вырашэння праблемы беспрацоўя і няпоўнай занятасці на прадпрыемствах.

У пачатку лета 2009 года мясцовыя ўлады пачалі праводзіць кампанію па накіраванні працоўных заводаў у калгасы.

У чэрвені Гарадзенскі аблвыканкам запатрабаваў ад кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад абласнога цэнтра, у першую чаргу прымаць на працу працаўнікоў заводаў «Радыёхваля» і «Карданныя валы». Менавіта працоўныя гэтых прадпрыемстваў на той момант больш за ўсё пацярпелі ад крызісу.

У выпадку калі працоўныя выяўлялі жаданне працаўладкавацца, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны былі ім у гэтым максімальна садзейнічаць.

Шмат якія беларускія прадпрыемствы знаходзяцца на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразацца прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных. Інфармацыя пра сур'ёзныя эканамічныя праблемы таго ці іншага прадпрыемства паступае з рэгіёнаў фактычна кожны дзень.

Па стане на чэрвень каля 200 тысячаў чалавек былі пераведзеныя на працу з няпоўным працоўным тыднем ці проста адпраўленыя па ініцыятыве наймальніка ў адпачынкі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках