25 снежня 2024, Серада, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсек АДКБ: Лукашэнка гатовы падпісаць пагадненне аб КСАР

20
Генсек АДКБ: Лукашэнка гатовы падпісаць пагадненне аб КСАР

Дамова аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання будзе падпісаная ў самы бліжэйшы час.

«У хуткім часе чакаем, што Беларусь падпіша», - сказаў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа журналістам у чацвер у Маскве.

Акрамя Беларусі, нагадаў ён, пагадненне аб фармаванні КСАР не падпісаў Узбекістан, які пакуль не плануе падпісваць дакумент, бо мае свае погляды на склад КСАР, паведамляе «Интерфакс».

У прыватнасці, краіна выступае супраць уваходжання ў Калектыўныя сілы антытэрарыстычных падраздзяленняў.

Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што Беларусь не падпісала пагадненне па КСАР з прычыны адсутнасці дэлегацыі краіны на апошнім саміце Савета арганізацыі.

У той жа час дэлегацыя Менска доўгі час планава і мэтанакіравана працавала па гэтым пагадненні, разгледзела ўсе яго аспекты ў поўным аб'ёме і не выказала якіх-небудзь заўвагаў, сказаў генеральны сакратар.

«Беларускі бок гатовы быў падпісаць гэтае пагадненне», - падкрэсліў Бардзюжа. «Мала таго, на паседжанні камітэта Савета бяспекі, які прайшоў напярэдадні паседжанні Савета калектыўнай бяспекі, беларускі бок ухваліў праект пагаднення і падаў свае прапановы па складзе КСАР», - сказаў Бардзюжа.

«Я лічу, што непадпісанне Беларуссю - гэта чыста тэхнічная праблема, і яна ў хуткім часе будзе ліквідаваная», - адзначыў ён.

Кажучы пра Узбекістан, генеральны сакратар АДКБ паведаміў, што краіна падпісала праект пагаднення па КСАР, але з «асаблівым меркаваннем».

Узбекістан выступіў за ўключэнне вайсковых фармаванняў у КСАР, але супраць уключэння туды антытэрарыстычных сілаў.

«Яны сказалі, што пакуль не гатовыя да гэтага, але не перашкаджаюць падпісанню пагаднення і не пярэчаць супраць яго, але ўдзельнічаць пакуль у такім выглядзе не плануюць», - адзначыў Бардзюжа.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org са спасылкай на газету «Коммерсант», на нефармальным саміце АДКБ, які прайшоў у Кыргызтане, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў не толькі пры першай магчымасці падпісаць пагадненне па КСАР, але і заступіць на пасаду старшыні АДКБ, якую Менск павінен быў заняць яшчэ падчас чэрвеньскага саміту ў Маскве.

«Аляксандр Лукашэнка не прапусціў выпадка пагаварыць з калегамі пра свае мяса-малочныя праблемы, хаця АДКБ не тая пляцоўка, дзе варта абмяркоўваць харчовыя пытанні. Але пры гэтым нас ён запэўніў у тым, што ў хуткім часе Беларусь вернецца да паўнавартаснай працы ў межах АДКБ. Усё будзе падпісана на найбліжэйшым мерапрыемстве ў межах «сямёркі»,— паведаміла крыніца «Коммерсанта» у расейскай дэлегацыі. Ён таксама адзначыў, што Лукашэнка не стаў нічога падпісваць на беразе Ісык-Куля з адной прычыны: «каб ні ў каго не склалася ўражання, што Беларусь прагнулася пад ціскам Расеі».

Лукашэнку ўжо ў хуткім часе надарыцца магчымасць выканаць свае абяцанні. У жніўні ў Казахстане стартуюць першыя ваенныя вучэнні КСАР, якія працягнуцца да сярэдзіны восені. Прэзідэнты краінаў АДКБ плануюць асабіста паназіраць за іх актыўнай фазай — яна пачнецца 14 кастрычніка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках