23 снежня 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі аспрэчвае прысуд за расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!»

7 чэрвеня адбудзецца судовае паседжанне па разглядзе скаргі, пададзенай актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максімам Вінярскім.

Паводле інфармацыі сайта jeans-by.com, слуханне справы пачнецца ў 15.00 у будынку Менскага гарадскога суда.

Нагадаем, што 1 ліпеня судом Цэнтральнага раёна г. Менска Максім Вінярскі і Уладзімір Кумец былі прысуджаныя па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам па 10 базавых велічыняў кожны. Моладзевых актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі пры вывешванні расцяжкі «Свабоду Аўтуховічу!».

Скарга У. Кумца была разгледжаная 31 ліпеня без яго прысутнасці і пакінутая без задавальнення.

Прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім прад'явілі абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Усе трое знаходзяцца ў СІЗА № 1 Менска.

17 ліпеня МУС Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой паведамляецца, што «23 чэрвеня 2009 года галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Аўтуховіча М.М. і іншых асобаў узбуджаная крымінальная справа па арт. 359 КК Рэспублікі Беларусь (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13 КК Беларусі)».

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

У знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч галадаў у турме тры месяцы -- з 16 красавіка па 16 ліпеня. За час галадоўкі ён страціў больш за 35 кілаграмаў вагі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках