29 снежня 2024, Нядзеля, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маршрутка» сутыкнулася з МАЗам: Пасажыры шпіталізаваныя

1

ДТЗ адбылося 6 жніўня ў Менску на скрыжаванні вуліцы Маладзёжнай і Партызанскага праспекта.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў старэйшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Менска Юры Красноў.

«Пацярпелыя дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову, некаторыя з іх шпіталізаваныя», -- сказаў Ю. Красноў. Адзін з пасажыраў шпіталізаваны з дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма». Усяго ў выніку сутыкнення пацярпелі 5 пасажыраў маршрутнага таксі.

Па словах супрацоўніка ДАІ, аварыя адбылася з-за парушэння правілаў дарожнага руху кіроўцам аўтамабіля «Фольксваген-пасат універсал».

«На скрыжаванні вуліцы Маладзёжнай і Партызанскага праспекта забаронены паварот налева. Паколькі светлафор там пакуль не ўсталяваны, ролю бар'ера выконваюць пластмасавыя блокі. Прадстаўнік «Рэмаўтадара», які прыбыў на месца аварыі, паведаміў, што гэтыя блокі рэгулярна адсоўваюць кіроўцы», распавёў Ю.Красноў.

Як паведаміў Красноў, кіроўца «Фольксвагена» «убачыў зазор паміж блокамі і вырашыў праехаць праз перашкоду».

«Ён выехаў насустрач МАЗу, кіроўца якога рэзка затармазіў. Кіроўца маршрутнага таксі, якое ехала за МАЗам, не паспеў зарыентавацца і ўехаў у МАЗ», патлумачыў Ю.Красноў.

Прадстаўнік ДАІ адзначыў, што вінаваты ў аварыі і яго аўтамабіль не пацярпелі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках