29 снежня 2024, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што паказвае новая раскадроўка падзення СУ-27? (Фота)

36

У інтэрнэце з’явіўся яшчэ адзін відэазапіс катастрофы беларускага знішчальніка СУ-27 — здарэнне было знятае ў іншым ракурсе.

«Еўрарадыё» прапанавала пракаментаваць гэты запіс польскаму лётнаму афіцэру Славеку Арлоўскаму, у мінулым прэс-сакратару авіацыйнай базы ў Познані. Ён прапанаваў уласную версію здарэння.

«На першых фотаздымках бачна, як СУ-27 ляціць паралельна зямлі крыху вышэй за ўзровень дрэваў і электрычных ліній (я ацэньваю гэтую вышыню прыблізна ў 100 метраў).

У гэты момант павінен увайсці дажыгацель ці павялічаная моц турбіны. Гэта было б адразу бачна па смугах дыму, якія выходзіць з соплаў. Але гэтага мы не бачым, і сведкі таксама пацвярджаюць, што не чулі рыку рухавіка, які павінен быў працаваць на поўную магутнасць.

Наступны фотаздымак самалёта, схаванага за кронай дрэва, паказвае крыху задзёрты ўгару нос. Гэта сведчыць пра тое, што самалёт страціў рухавую моц, ў яго была невялікая прагрэсіўная хуткасць. Адзін з апошніх здымкаў манеўраў СУ-27 паказвае у пэўны момант дым, якія цягнецца за рухавіком, быццам «турбіна нешта спаліла», можа нейкую птушку? Гэта апошні момант перад уваходам у «штопар», і перад тым, як самалёт пераваліўся на левае крыло.

Звычайна самалёт перавальваецца на левае крыло, у залежнасці ад моманту аўтаратацыі, таму што турбіны круцяцца ў супрацьлеглым накірунку ад руху стрэлак гадзінніка, а абаротны момант планера — у іншым накірунку. Гэтае схіленне ў левы бок можна бачыць і на наступных здымках. Магчыма, гэта спроба адвесці самалёт у левым павароце па-за тэрыторыю забудоваў, бачных унізе здымка.

Апошнюю долю секунды паказвае дасканалы фотаздымак з самалётам на вышыні даху дома. Пілоты «брытвай» спрабуюць змяніць накірунак лёту, каб адвесці самалёт. Кожны пілот ці спецыяліст у аэрадынаміцы пацвердзіць, што гэта звязана са стратай рухавай моцы. Гэты манеўр — апошні шанец моцна і рашуча змяніць накірунак. У такой канфігурацыі нельга не разумець, што будзе катастрофа, аднак месца ўдару самалёта з зямлёй можна паспрабаваць змяніць.

У рэпартажах з месца аварыі паказвалі ўзараную паласу зямлі. Гэта можа азначаць, што першы ўдар з зямлёй прыняло левае крыло самалёта. У такой пазіцыі цяжка катапультавацца, таму што маршавы рухавік крэсла K-36 выкінуў бы пілота паралельна ўбок, не даючы шанцу набраць неабходную вышыню, каб разгарнуўся выратавальны парашут — каля 100 метраў. Так гэта выглядае. Менавіта ратавальны манеўр не пакінуў пілотам магчымасці выжыць.

На апошнім здымку відаць момант выбуху, на які накладваецца дах дома з папярэдняга здымка. Гэта сведчыць пра тое, што самалёт ўпаў амаль вертыкальна і ўзарваўся. У самалёце было каля 3 тон паліва».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках