24 снежня 2024, aўторак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Я шмат чаго вывучаў у палітыцы Нямеччыны»

64

Беларускі дыктатар прызнаўся, што яго «можна падняць уначы з ложка» і ён распавядзе пра нямецкіх палітыкаў.

Учора падчас сустрэчы ў Менску з былым міністрам замежных спраў Нямеччыны Гансам-Дытрыхам Геншэрам, Аляксандр Лукашэнка заявіў наступнае:

«Гадоў з дваццаці я актыўна займаўся палітычнымі пытаннямі, шмат вывучаў у палітыцы, асабліва Нямеччыны, паколькі яна фармавала не толькі еўрапейскую архітэктуру, але і сусветную. І вы як архітэктар гэтай палітыкі не маглі не трапіць у цэнтр маёй увагі. Калі б мяне 30 гадоў таму паднялі з ложка і спыталі, што гэта за чалавек - Ганс-Дытрых Геншэр, я б не толькі назваў яго пасаду, але і імгненна ахарактарызаваў усю яго палітычную дзейнасць», - дадаў Лукашэнка.

Магчыма, Ганс-Дытрых Геншэр не ведае, што ў 1995 годзе беларускі дыктатар у інтэрв'ю нямецкай газеце «Handelsblatt» захапляўся іншым нямецкім палітыкам – Адольфам Гітлерам:

«У свой час Нямеччына была паднятая з руінаў дзякуючы вельмі жорсткай улады вядомым Адольфам Гітлерам…Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта…Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе…Нямеччына ўзнялася дзякуючы моцнай уладзе, дзякуючы таму, што ўся нацыя здолела скансалідавацца і аб'яднацца вакол моцнага лідэра… Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, яго аўтарытэт, яго вядучая роля выходзяць на гэтым этапе на першае месца… Гэтаму вучыць нас нямецкая гісторыя», -- заявіў гісторык Лукашэнка

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках