25 снежня 2024, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад «Беларуськалія» патрабуюць аддаваць усё больш грошай у казну

13

РУП «ВА «Беларуськалій» дадаткова пералічыць па выніках 1-га паўгоддзя 2009 года ў дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд 407 мільярдаў рублёў (135 мільёнаў даляраў).

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 3 верасня 2009 года №1141 «Аб некаторых пытаннях фармавання дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў 2009 годзе», перадае «Ежедневник».

Нагадаем, што гэты фонд быў створаны ў 2005 годзе ў якасці альтэрнатыўнай крыніцы фінансавання розных дзяржпраграмаў і праектаў. У сваю чаргу, асноўнымі крыніцамі яго напаўнення з'яўляюцца высокарэнтабельныя дзяржаўныя прадпрыемствы, абавязаныя пералічваць частку свайго прыбытку ў залежнасці ад справаздачнай рэнтабельнасці. Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 28 снежня 2005 года № 637 былі вызначаныя гэтыя адсоткі. Напрыклад, пры ўзроўні апошняй да 20% улкючна прадпрыемства пералічвае 5% прыбытку ці дахода, звыш за 30% – 25%.

Цяперашняй пастановай «Беларуськалію» загадваецца пералічыць «у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (дахода) па выніках працы за першае паўгоддзе 2009 года звыш за частку прыбытку (дахода), вылічаную і пералічаную у бюджэт у адпаведнасці з пунктам 1 Указу Прэзідэнта».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках