5 лiстапада 2024, aўторак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржук Карповіч абскардзіў прысуд за акцыю «Не - расейскай акупацыі»

14 верасня 2009 года намеснік старшыні «Моладзі БНФ» Сяржук Карповіч падаў скаргу ў Менскі гарадскі суд на пастанову суду Цэнтральнага раёна горада Менску.

Сяржук Карповіч быў асуджаны па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцяянаваным мітынгу) на 10 базавых велічыняў, паведамляе pbnf.org. Моладзевы актывіст быў прэвентыўна затрыманы 9 верасня за некалькі хвілінаў да акцыі «Не - расейскай акупацыі» пры выхадзе з метро на станцыі Кастрычніцкая. Сержука даставілі ў Цэнтральны РУУС горада Менска, дзе на яго быў складзены пратакол нібыта за ўдзел у акцыі. Намесніка старшыні «Моладзі БНФ» пратрымалі да суду ў спецпрыёмніку на вуліцы Акрэсціна.

Нагадаем, што 9 верасня ў Менску была жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, якая адбылася пад лозунгам «Не - расейскай акупацыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках