26 снежня 2024, Чацвер, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі праігнаравалі сустрэчу з Джэкам Траутам

20

Беларускія прадпрыемствы, якім неабходна разгрузіць склады, палічылі, што сустрэча з вядучым маркетолагам свету ім непатрэбная.

Больш за 400 кіраўнікоў і вядучых маркетолагаў беларускіх кампаній і прадпрыемстваў сталі ўдзельнікамі майстар-класа вядомага амерыканскага гуру маркетынгу Джэка Траута, які праходзіць 15 верасня ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

«Удзельнікамі майстар-класа сталі больш за 400 чалавек, прычым каля 50% з іх – кіраўнікі ці ўладальнікі кампаній», - адзначыў кіруючы партнёр ТАА «Рэйтынгавае агенцтва «Сёмы сантыметр» Яўген Буры.

У той жа час, паводле яго словаў, арганізатараў майстар-класа здзівіла слабая актыўнасць кампаній некаторых галін. «Мы ведаем, што ўрад і галіновыя канцэрны рэкамендавалі кампаніям накіраваць маркетолагаў для ўдзелу ў майстар-класе, ад Мінэканомікі была пазітыўная рэкамендацыя. І дзе прадстаўнікі нашых прадпрыемстваў, якім неабходна разгрузіць склады? У майстар-класе ўдзельнічаюць супрацоўнікі некалькіх буйных беларускіх прадпрыемстваў - і не больш за тое», - падкрэсліў суразмоўца.

«На мерапрыемства зарэгістраваліся мэнэджары ўсяго 5-6 банкаў з 30, што працуюць у Беларусі, турыстычны бізнэс наогул праігнараваў мерапрыемства, прадстаўнікоў рэстараннага бізнэсу можна пералічыць на пальцах адной рукі, прысутнічае ўсяго некалькі чалавек з айчынных кансалтынгавых кампаній. Астатнія праігнаравалі мерапрыемства», - адзначыў суразмоўца.

Паводле яго словаў, «асноўную масу ўдзельнікаў майстар-класа склалі супрацоўнікі прадстаўніцтваў замежных кампаній, гандлёвых фірмаў». Пры гэтым, падкрэсліў Буры, ёсць выпадкі, калі для ўдзелу ў майстар-класе Траута зарэгістраваліся ўсе супрацоўнікі кампаніі. «Гэта добра, што кіраўніцтва мае жаданне і магчымасці навучаць сваіх супрацоўнікаў», - лічыць ён.

Майстар-клас Джэка Траута «Рэпазіцыянаванне, або Як весці бізнэс у эпоху канкурэнцыі, змен і крызісу» праходзіць у кангрэс-холе гатэля «Вікторыя». Асоба Траута з'яўляецца легендарнай у сусветным маркетынгу.

Д.Траут - аўтар канцэпцыі пазіцыянавання, а таксама шэрагу бізнэс-бэстсэлераў, у ліку якіх кнігі «Пазіцыянаванне. Бітва за розумы», «Маркетынгавыя войны», «22 бясспрэчныя законы маркетынгу» і іншыя. Д.Траут узначальвае кампанію Trout&Partners, якая мае прадстаўніцтвы ў 25 краінах свету. У Беларусі інтарэсы кампаніі Trout&Partners прадстаўляе Рэйтынгавае агенцтва «Сёмы сантыметр».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках