26 снежня 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

16 верасня, 18.00, Кастрычніцкая плошча – акцыя памяці Ганчара і Красоўскага

6

Сёння дзесятая гадавіна выкрадання віцэ-прэм’ера Беларусі і вядомага бізнэсмэна і грамадскага дзеяча.

16 верасня, які таксама з’яўляецца Днём беларускай салідарнасці, дэмакратычныя сілы маюць намер правесці а 18.00, на Кастрычніцкай плошчы Менску акцыю памяці аб зніклых лідэрах апазіцыі.

У акцыі возьмуць удзел дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12 і 13 скліканняў, родныя і блізкія Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, актывісты апазіцыйных палітычных партый, моладзевых і грамадскіх арганізацый, а таксама простыя менчукі. Людзі маюць намер выйсці на плошчу з партрэтамі зніклых і запаленымі свечкамі.

Нагадаем, што віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Ганчар і бізнэсмэн, грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. Міравая супольнасць падазрае ў арганізацыі выкраданняў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх дачыненні да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках