23 лiстапада 2024, Субота, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі эксперт: Эканамічныя рэформы ў Беларусі мусяць адбывацца нашмат хутчэй

4

Беларусь паднялася ў рэйтынгу Doing Business і знаходзіцца на чацвертым месцы паміж Македоніяй і Арабскімі Эміратамі. Не першым месцы – Руанда, на другім Кыргызстан.

Тлумачыць гэты феномен у інтэрв’ю «Нямецкай хвалі» берлінскі эксперт Роберт Кірхнер (Robert Kirchner). На яго думку, гэта некаторае дасягненне, але Беларусі спатрэбіцца зрабіць яшчэ вельмі шмат.

-- Як паўплываў крызіс на эканоміку Беларусі?

-- Сусветны крызіс адбіваецца на эканоміцы Беларусі вельмі моцна. Прычым, перадусім з-за праблем за межамі краіны. Гэта даказваюць лічбы: экспарт у першыя пяць месяцаў знізіўся на 48 адсоткаў (у параўнанні з 2008 годам), а імпарт «толькі» на 33 адсоткі. Экспарт знізіўся, перадусім, з-за скарачэння паставак прамысловага абсталявання ў Расею і з-за спаду расходавання нафтапрадуктаў на захадзе.

-- Як вы можаце ацаніць дзеянні беларускага ўрада для змякчэння ўплыву крызісу на эканоміку краіны?

-- Найважнейшым крокам стала дамоўленасць з Міжнародным валютным фондам аб крэдытнай праграме на суму 3,5 мільярда даляраў. Паўтары мільярда ўжо атрыманыя.

Можа і часова, але валютнага і банкаўскага крызісу Беларусь здолела пазбегнуць. Тым не менш, праблемы існуюць: занадта маленькі валютны рэзерв і занадта высокі дэфіцыт баланса па бягучых аперацыях.

-- Макраэканамічная стабілізацыя – першы крок у адпаведансці з праграмай МВФ. Што трэба зрабіць для паляпшэння сітуацыі ў сярэдняй і дальняй персектыве?

-- Перш за ўсё, патрэбны структурныя рэформы. Мы і раней казалі, што Беларусь павінна павялічыць тэмп рэфармавання. Асабліка калі ўзгадаць, што да 2006 года ў краіне ўвогуле ніякіх рэформаў не праводзілася. Яны пачаліся толькі ў 2007-2008 гадах, пасля шоку, выкліканага ростам коштаў на нафту і скарачэннем Расеяй субсідый. Пасля гэтага без рэформ стала ўжо не абыйсціся. Старая мадэль эканомікі ўжо не магла дзейнічаць.

Толькі тады былі зробленыя першыя крокі ў накірунку прыватызацыі, прыцягнення прамых замежных інвестыцый. Натуральна, зараз з-за крызісу ўсё прабуксоўвае. Таму вельмі важна пры дапамозе рэформ вызваліць тыя сілы, якія дапамогуць падняць эканоміку, зрабіць яе больш канкурэнтаздольнай, стабільнай і абароненай ад знешніх шокавых уплываў.

Уладам Беларусі давядзецца зрабіць яшчэ вельмі шмат, і, перадусім, палепшыць прадпрымальніцкі клімат у Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках