23 снежня 2024, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Алкаеў прэзентуе ў Варшаве кнігу «Расстрэльная каманда»

9

Кніга былога начальніка менскага следчага ізалятара Алега Алкаева «Расстрэльная каманда» была перакладзеная на польскую мову.

Нагадаем, у кнізе распавядаецца пра знікненні беларускіх апазіцыянераў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. «Расстрэльная каманда» была выдадзеная 3 гады таму ў Расеі.

Алег Алкаеў сцвярджае, што ў дні забойства апазіцыянераў з турмы забіралі так званы «расстрэльны пісталет» -- з якога выконваецца смяротнае пакаранне.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Сам Алег Алкаеў з 2001 года жыве ў Нямеччыне, дзе атрымаў статус палітычнага ўцекача.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках