26 снежня 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла вытворчасць калійных угнаенняў на 55,3%

2

Флагман беларускай эканомікі - «Беларуськалій» -- працягвае скарачаць вытворчасць.

У Беларусі вытворчасць мінеральных угнаенняў у студзені-жніўні 2009 года знізілася на 46,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года да 2222,7 тыс тон у пераліку на 100-адсоткавае ўтрыманне дзеючага рэчыва, паведамляе Белстат. Пры гэтым у жніўні ў параўнанні са жніўнем мінулага года вытворчасць скарацілася на 22%, у параўнанні з ліпенем гэтага года ўзрасла на 30,2%.

Выпуск калійных угнаенняў у студзені-жніўні 2009 года знізіўся на 55,3% да 1593,4 тыс тон. У жніўні 2009 года ў параўнанні са жніўнем 2008 года вытворчасць скарацілася на 27%, у параўнанні з ліпенем гэтага года ўзрасла на 37%.

Вытворчасць азотных угнаенняў у студзені-жніўні скарацілася на 1,1% да 509,2 тыс тон (у жніўні ў гадавым падліку роста на 3,5%, у месячным – зніжэнне на 1,1%), фасфатных – павялічалася на 6,9% да 120,1 тыс тон (у жніўні ў гадавым падліку рост на 0,7%, у месячным – у 1,9 раза).

Экспарт калійных угнаенняў у студзені-ліпені 2009 года склаў 717,2 тыс тон, што на 71,7: менш за аналагічны перыяд 2008 года. Экспарт азотных угнаенняў павялічыўся на 63,8% і склаў 93,4 тыс. тон.

Пры гэтым сярэдні экспартны кошт калійных угнаенняў па выніках студзеня-ліпеня склаў $969 за тону (павялічыўся на 28,7% у параўнанні са студзенем-ліпенем 2008 года), азотных - $473 за тону (знізіўся на 60,2%).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках