26 снежня 2024, Чацвер, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Варонін пакінуў пост прэзідэнта Малдовы

8

Згодна з законам, выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы зараз будзе спікер парламента Міхай Гімпу – лідэр Ліберальнай партыі.

«Уладзімір Варонін сыходзіць працаваць у парламент», - паведаміў РИА «Новости» адзін з сябраў ЦК Партыі камуністаў. Фракцыі камуністаў, якую узначаліць экс-прэзідэнт, у парламенце належыць 48 месцаў са 101.

Малдова з вясны гэтага года шукае выйсце з палітычнага крызісу. Нядаўна адбыліся паўторныя парламенцкія выбары, на якіх Камуністычная партыя не здолела атрымаць парламенцкую большасць.

Новая парламенцкая кааліцыя арыентавана на Захад, а не на Расею. Галоўнай сваёй задачай яна назвала курс на еўраарыентацыю і ўжо выступіла з ініцыятывай правядзення рэферэндума па інтэграцыі ў НАТА.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках