29 снежня 2024, Нядзеля, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КБ «Сухой»: Беларусь незаконна мадэрнізуе знішчальнікі

37
КБ «Сухой»: Беларусь незаконна мадэрнізуе знішчальнікі

Расейскі авіяцыйны холдынг сцвярджае, што беларускія ўлады прадаюць ваенныя самалёты, накшталт СУ-27, які разбіўся ў Польшчы, у краіны трэцяга свету.

Прычынай крушэння беларускага знішчальніка Су-27 на авіяшоў у польскім Радаме магла стаць няправільная работа авіяцыйнага бартавога абсталявання, паведамляе газета «Известия» са спасылкай на неназваную крыніцу ў кампаніі «Сухой». Суразмоўца выдання адзначыў, што прычына таго, што здарылася, заканамерная, паколькі Менск даўно займаецца няўзгодненай з галаўной кампаніяй мадэрнізацыяй авіятэхнікі з разлікам на пакупнікоў у краінах трэцяга свету, ставячы новае абсталяванне на свой страх і рызыку, перадае Lenta.ru.

Крыніца ў расейскай кампаніі выказала здагадку, што інцыдэнт са знішчальнікам Су-27 у Радаме, «як раз з гэтага парадку», паколькі «у машыны няправільна спрацавала авіёніка, і пілоты страцілі кантроль над работай рухавіка». Суразмоўца таксама падкрэсліў, што на відэа выразна бачна, як пасля выканання фігуры вышэйшага пілатажу пілот спрабуе ўключыць фарсаж для набору максімальнай вышыні. У гэты час дым з рухавікоў стаў больш густым, а потым бледнейшым за звычайны. «Машыне проста не хапіла цягі, і яна павалілася на зямлю», - падкрэсліў прадстаўнік канструктарскага бюро «Сухой».

Знішчальнік ВПС і войскаў СПА Беларусі разбіўся 30 жніўня падчас выканання паказальнага палёту на авіяшоў прыкладна ў ста кіламетрах ад Варшавы. У выніку гэтага загінулі двое пілотаў. У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што прычынай катастрофы магло стаць трапленне птушкі ў паветразаборнік рухавіка, а лётчыкі не паспелі катапультавацца з-за таго, што адводзілі самалёт ад населенага пункта. У той жа час польскія эксперты лічаць, што пілоты маглі дапусціць памылку, занадта позна пачаўшы манеўр на малой вышыні.

Адзначым, што кампанія «Сухой», якая з'яўляецца распрацоўшчыкам гэтага знішчальніка, прапанавала сваю дапамогу ў высвятленні прычын здарэння, аднак рэакцыя беларускага боку на гэтую прапанову на дадзены момант невядомая. Шэраг беларускіх СМІ выказалі здагадку, што расследаванне прычын крушэння, якім займаюцца беларускія і польскія спецыялісты, па нейкіх прычынах магло быць засакрэчана. Прэс-служба міністэрства абароны рэспублікі таксама не апублікавала ніякай дадатковай інфармацыі з моманту аварыі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках