29 снежня 2024, Нядзеля, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя пасведчанні кіроўцаў пачнуць выдаваць праз год

22

ДАІ Беларусі плануе пачаць выдачу пасведчанняў кіроўцаў новага ўзору не пазней за 1 ліпеня 2010 года.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску старэйшы інспектар упраўлення ДАІ МУС Беларусі Андрыян Мачульскі, перадае «Інтэрфакс».

«Новае пасведчанне будзе пластыкавым з некалькімі ступенямі аховы. На ім размесцяцца галаграма, спецыяльныя пазнакі, а таксама фотаздымак і подпіс уладальніка. Плануемы кошт на афармленне такога пасведчання – каля Br30 тыс.», - сказаў Мачульскі.

Прадстаўнік ДАІ таксама адзначыў, што замена пасведчанняў будзе праводзіцца паступова, але паколькі правы новага ўзору патрэбныя з ліпеня 2010 года для выезду за мяжу, то іх плянуецца выдаваць «у дзень звароту грамадзян, ва ўсіх падраздзяленнях ва ўсіх рэгіёнах».

Мачульскі таксама дадаў, што з ліпеня 2010 года будуць уведзеныя новыя катэгорыі правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі. У прыватнасці, А1 – матацыкл з аб’ёмам рухавіка менш за 125 куб., ВЕ – легкавы аўтамабіль з прычэпам, СЕ – грузавы з прычэпам, DE – аўтобус з прычэпам. Апроч гэтага, паводле словаў прадстаўніка ДАІ, у найбліжэйшы час можа быць вырашанае пытанне аб рэгістрацыі Дзяржаўтаінспекцыяй мапедаў, скутэраў з наступнай выдачай пасведчання кіроўцы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках