26 снежня 2024, Чацвер, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Gazeta Wyborcza»: Лукашэнка застаецца адданым саюзнікам Расеі

8

Пра маштабныя беларуска-расейскія вучэнні піша ўплывовае польскае выданне «Gazeta Wyborcza».

Як адзначае штодзённік «Gazeta Wyborcza», больш за 15 тысяч салдат, сярод якіх 6 тысяч расейцаў, бяруць удзел у ваенных вучэннях па абароне Беларусі з боку НАТА. Гэта самыя маштабныя ў гісторыі Беларусі ваенные манеўры і праходзяць яны пад назваю «Захад-2009».

Вучэнні праходзяць на палігоне Обуз-Ляснеўскі ў заходняй частцы Беларусі. У вучэннях удзельнічаюць 63 самалёты, 40 верталётаў, 228 танкаў, 470 бронемашын і артылерыя. Афіцыйная мэта – падрыхтоўка войскаў да забеспячэння бяспекі «саюза» Беларусі і Расеі. Няма чаго хаваць, што вучэнні праходзяць на выпадак канфлікту з НАТА, адзначае «Gazeta Wyborcza».

Самой Беларусі няма неабходнасці праводзіць антытэрарыстычныя вучэнні з выкарыстаннем артылерыі і авіяцыі, сказаў і інтэрв’ю газеце незалежны ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін. Манеўры працягнуцца да 29 верасня. На апошнім этапе вучэнняў іх наведаюць Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка.

Сумесныя вучэнні Расеі і Беларусі праходзяць рэгулярна, але ўпершыню на тэрыторыю Беларусі была ўведзена такая колькасць войскаў. Беларуская апазіцыя абураная і занепакоеная гэтым фактам.

На думку Алесіна, рашэнне Крамля праводзіць такія маштабныя вучэнні падчас крызісу азначае, што Масква хоча паказаць усяму свету, што мае вельмі магутнае войска. Беларусь жа са свайго боку паказвае Маскве, што, нягледзячы на пэўныя празаходнія змены ў сваёй знешняй палітыцы, па-ранейшаму застаецца адданым саюзнікам Расеі.

Апошнім часам адносіны паміж Беларуссю і Расеяй значна пагоршыліся. Крэмль не хоча даваць Менску льготныя кошты на энергарэсурсы. За гэта Масква чакае ад Лукашэнкі згоды на ўдзел расейскага бізнэсу ў прыватызацыі беларускай прамысловасці. Аднак беларускі дыктатар не хоча на гэта пагаджацца, бо ведае, што тады ён згубіць уплыў на эканоміку.

Палітычнае напружанне пакуль не паўплывала на ваеннае супрацоўніцтва. «Мы застаемся адданым саюзнікам Расеі», няспынна паўтарае пры кожнай магчымасці беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках