25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбыў патрыярх Кірыл

45

Гэта першы візіт патрыярха Кірыл ў Беларусь у якасці кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы.

Плануецца, што сёння патрыярх сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, наведае менскі Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе будзе адслужаны кароткі малебен, а таксама храм-помнік у гонар Усіх святых і нявінна забітых па вуліцы Каліноўскага, паведамляе БелаПАН.

Увечары у Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачыстая вечарына, падчас якой кіраўнік РПЦ сустрэнецца з навуковай і творчай інтэлігенцыяй, прадстаўнікамі царкоўнай і свецкай грамадскасці. Затым будзе дадзены святочны канцэрт.

26 верасня патрыярх Кірыл плануе сустрэцца з супрацоўнікамі Менскага епархіяльнага ўпраўлення Беларускай праваслаўнай царквы і наведае Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Белдзяржуніверсітэта.

У той жа дзень кіраўнік РПЦ ускладзе вянок да манумента на плошчы Перамогі і наведае менскі Дом міласэрднасці.

Затым патрыярх накіруецца ў Полацак. Ён наведае Свята-Крыжаўзвіжанскі храм Свята-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра, адслужыць там святочную ютрань і чын Уздвіжання Крыжа.

27 верасня ў гэтым жа саборы ўладыка Кірыл адслужыць літургію, а затым наведае сабор святой Сафіі.

У 16.00 у нядзелю кіраўнік РПЦ плануе прыбыць у Віцебск. Патрыярх ускладзе кветкі да мемарыяльнага крыжа на месцы гібелі ў віцебскім канцлагеры 180 тыс. ахвяраў нацызму. Пасля гэтага з яго ўдзелам адбудзецца малебен у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.

Увечары Кірыл ўскладзе вянок да манумента на плошчы Перамогі.

Праграма візіту кіраўніка РПЦ у Беларусь скончыцца раніцай 28 верасня сустрэчай з моладдзю ў Летнім амфітэатры. Пасля завяршэння сустрэчы патрыярх мае намер сустрэцца з журналістамі.

З Віцебску Кірыл адбудзе ў Маскву.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках