26 снежня 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Польшчы занепакоена лукашэнкаўска-расейскімі манеўрамі

26
Мінабароны Польшчы занепакоена лукашэнкаўска-расейскімі манеўрамі

Маштабныя ваенныя вучэнні побач з польскай мяжой – гэта палітычны сігнал Крамля.

Аб гэтым заявіў у інтэрв’ю выданню «Gazeta Wyborcza» міністр абароны Польшчы Багдан Кліх.

«Мы сочым за імі і вядзем маніторынг манеўраў «Захад-2009» у Беларусі», - дадаў міністр.

«Gazeta Wyborcza» адзначае, што беларуска-расейскія вучэнні з’яўляюцца самымі маштабнымі з 1997 года. Сцэнар вучэнняў прадугледжвае нападзенне сілаў НАТА з Захаду і наступленне сілаў «саюзнай дзяржавы».

У Польшчы і іншых краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якія з’яўляюцца чальцамі НАТА, многія гады не праводзіліся ваенныя вучэнні такога маштабу.

Прадстаўнікі Польшчы будуць назіраць за манеўрамі 29 верасня, калі на вучэнні прыбудуць Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў.

Міністр абароны Польшчы падкрэслівае, што гэтыя манеўры з’яўляюцца палітычным сігналам Крамля.

«Сігналы, якія пасылае Расея, неадназначныя. З аднаго боку расейскія палітыкі прапаноўваюць нам дыялог, з іншага боку запрашаюць на манеўры, якія з'яўляюцца дэманстрацыяй сілы», -- сказаў міністр абароны Польшчы Багдан Кліх.

Нагадаем, што ў манеўрах «Захад-2009» удзельнічаюць больш за 12 тысяч ваеннаслужачых і некалькі соцен адзінак баявой тэхнікі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх ваенных – 6 тысяч салдат.

У вучэннях задзейнічана баявая і спецыяльная тэхніка, у тым ліку 103 лятальныя апараты (63 самалёты і 40 верталётаў), каля 470 баявых браніраваных машын, 228 танкаў, 34 самаходныя і буксріуемыя артылерыйскія прылады, мінамёты і рэактыўныя сістэмы залпавага агню.

Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакратычныя сілы ўпэўненыя, што вучэнні нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках