24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціянскія дэмакраты падаюць у суд на БТ

3

Лідэры аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» абражаныя сюжэтам Першага канала пра дзейнасць арганізацыі.

Сустаршыня аргкамітэта БХД Павал Севярынец паведаміў, што лідэры аргкамітэта маюць намер падаць у суд на Першы нацыянальны канал Беларускага тэлебачання, перадае БелаПАН.

Паводле яго словаў, 27 верасня ў праграме «Панарама» Першага канала выйшаў сюжэт, які закранае гонар і годнасць арганізатараў БХД. Раніцай 28 верасня гэты сюжэт быў паўтораны. Як сцвярджае Севярынец, сутнасць сюжэту ў тым, што БХД «з'яўляецца сектанцкай арганізацыяй, а перакананні чальцоў аргкамітэта далёкія ад хрысціянскіх каштоўнасцяў».

«Мы лічым, што спроба дыскрэдытаваць БХД менавіта зараз невыпадковая: мы рыхтуемся да правядзення чарговага ўстаноўчага з'езду. Яшчэ больш нас абурае тое, што гэты сюжэт быў паказаны ў адной звязцы з візітам у Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла», — паведаміў Севярынец.

Пры гэтым ён адзначыў, што за апошні час колькасць анкетаваных людзей, гатовых далучыцца да БХД, вырасла ў чатыры разы. БХД правяла шэраг паспяховых кампаніяў, адной з якіх стала кампанія супраць акультызму ў СМІ, якая атрымала падтрымку на ўзроўні заканадаўчых актаў. «Адсюль гэтая нянавісць па БТ», — лічыць Севярынец.

«У Беларусі нармальныя людзі ведаюць: паслухай БТ і зрабі наадварот. Калі кажуць, што рубель стабільны — чакай дэвальвацыі. Ачарняюць БХД — значыць, час ўступаць у шэрагі хрысціянскіх дэмакратаў», — заявіў Севярынец.

Мяркуецца, што пазоў у суд будзе пададзены ў сераду, 30 верасня, паведаміў палітык.

Нагадаем, устаноўчы з'езд па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»прайшоў у Менску 28 лютага 2009 года. 12 траўня Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі, а 22 ліпеня Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу аргкамітэта па стварэнні БХД у сувязі з нерэгістрацыяй партыі Мінюстам. Новы ўстаноўчы з'езд плануецца правесці 31 кастрычніка — 1 лістапада гэтага года ў Менску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках