24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Кірыл: «Героямі краіны не могуць быць жорсткія палітыкі і тыраны»

69

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі выказаў думку, хто мог бы стаць нацыяльным сімвалам Беларусі.

Уладыка лічыць, што нацыяльным сімвалам Беларусі магла б стаць самая вядомая беларуская святая, прападобная Еўфрасіння Полацкая.

«Магчыма, святая Еўфрасіння магла б быць тварам Беларусі», - сказаў Патрыярх Кірыл, адказваючы на пытанні на сустрэчы з моладдзю ў Віцебску, пераде «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што святая Еўфрасіння з’яўляецца «асобаю такога ж кшталту», што і святыя Аляксандр Неўскі і Яраслаў Мудры, не так даўно прызнаныя нацыянальнымі сімваламі ў Расеі і ва Украіне адпаведна.

Пры гэтым патрыярх падкрэсліў, што і Аляксандр Неўскі, і Яраслаў Мудры «належаць да нашай агульнай гісторыі, яны шмат чаго зрабілі для фармавання нашай духоўна-культурнай прасторы, а арганічнай часткаю гэтай прасторы з’яўляецца таксама і Белая Русь».

Патрыярх Кірыл прызнаўся таксама, што неяк па-асабліваму ўспрыняў вобраз прападобнай Еўфрасінні пры нядаўнім наведванні Полацка. «Як святую, як праведную маладую жанчыну, якая мела велізарную любоў у сэрцы, высокую культуру і веру», - сказаў ён.

Патрыярх адзначыў, што шанаванне прападобнай не спыняецца і праз 800 гадоў пасля яе смерці.

«Я цалкам перакананы, што героем краіны не можа быць прагматычны палітык, жорсткі дзеяч ці тыран», - дадаў таксама патрыярх Кірыл.

У прыватнасці, на яго думку, да гэтага разраду нацыянальных знакаў ці ледзь можна было б аднесці Івана Жахлівага ці Пятра Першага.

Між тым, паводле меркавання патрыярха, людзей ператварае ў легенду і робіць несмяротнымі «спалучэнне мудрасці, служэнне Айчыне з высокім узроўнем духоўнага жыцця, са святасцю».

«А усё астатняе - у руках беларусаў. Калі такі конкурс (накшталт «Імя Расеі» - ІФ) у вас будзе», - дадаў патрыярх Кірыла.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках