24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікалі падчас перапісу пазначыць беларускую мову роднай

46

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі напісалі зварот да народа.

Як гаворыцца ў звароце, праз некалькі дзён у Беларусі распачнецца чарговы перапіс насельніцтва. Адным з пунктаў у лісце апытанкі значыцца пытанне пра родную мову, адзначае БелаПАН.

«Беларуская мова – неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народа. Вынікамі перапісу насельніцтва мы можам засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы ёсць паўнавартаснай нацыяй, якая заслугоўвае ўвагі і павагі іншых нацый свету», — адзначаюць аўтары.

«Адказ «беларуская» на пытанне перапісчыкаў пра родную мову і мову штодзённага ўжывання мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія назвалі ў сваіх адказах беларускую мову, будзе залежыць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам беларуская вы станоўча паўплываеце на яе» - гаворыцца ў звароце.

Пад зваротам падпісаліся 51 дзеяч мастацтва і культуры Беларусі. У прыватнасці, народныя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, паэт Генадзь Бураўкін, акторка Святлана Зелянкоўская, музыкі Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Зміцер Бартосік, Лявон Вольскі, Піт Паўлаў, Слава Корань, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Зміцер Сасноўскі і іншыя.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках