26 снежня 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ваеннымі вучэннямі «Захад-2009» у Беларусі назіраў сын Кадафі (Фота)

2
За ваеннымі вучэннямі «Захад-2009» у Беларусі назіраў сын Кадафі (Фота)

Хаміс Кадафі - камандзір асобнай узмоцненай брыгады лівійскай арміі.

Хаміс Кадафі, сын кіраўніка Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі Муамара Кадафі, прысутнічаў у якасці назіральніка на вучэнні «Захад-2009», паведаміла афіцыйнае агенцтва БелТА.

Пра ваенную справу Хаміс Кадафі ведае не па чутках. Ён скончыў ваенную вучэльню ў Трыпалі і атрымаў ступень бакалаўра ваенных навук, затым ён атрымаў адукацыю ў Ваеннай акадэміі ім.Фрунзэ ў Маскве і Акадэміі генеральнага штаба ВС РФ. У цяперашні час Хаміс Кадафі - камандзір асобнай узмоцненай брыгады лівійскай арміі.

Нагадаем, што ў манеўрах «Захад-2009» удзельнічалі больш за 12 тысячаў вайскоўцаў і некалькі сотняў адзінак баявой тэхнікі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх вайскоўцаў – 6 тысячаў салдатаў.

У вучэнні была задзейнічаная баявая і спецыяльная тэхніка, у тым ліку 103 лятальныя апараты (63 самалёты і 40 верталётаў), каля 470 баявых браняваных машынаў, 228 танкаў, 234 самаходных і буксаваных артылерыйскіх гарматаў, мінамётаў і рэактыўных сістэмаў залпавага агню.

Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакратычныя сілы ўпэўненыя, што вучэнні нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках