4 траўня 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіча прызначылі «галоўным атамшчыкам» Беларусі

20

Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2010 гады і на перыяд да 2020 года».

Таксама, як паведамляе «Ежедневник», урад вызначыў заказчыка – каардынатара гэтай праграмы.

Як сказана ў адпаведнай пастанове Савета Міністраў, праграма прынятая ў «мэтах забеспячэння навуковага суправаджэння развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь». На жаль, тэкст праграмы не адносіцца да свабодна даступных дакументаў.

У самой пастанове вызначаны таксама дзяржаўныя заказчыкі ў асобе Міністэрства энергетыкі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Апошняе навуковае ведамства прызначанае заказчыкам - каардынатарам праграмы. Галаўной арганізацыяй, якая выконвае навуковае суправаджэнне прац па рэалізацыі праграмы, прызначана дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны».

Фінансаванне праграмы будзе ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце, а таксама за кошт уласных сродкаў арганізацый - выканаўцаў Дзяржаўнай праграмы.

Персанальная адказнасць за своечасовае і якаснае выкананне мерапрыемстваў праграмы ўскладзена на старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіла Мясніковіча, а таксама на міністра энергетыкі і міністра па надзвычайных сітуацыях. Кантроль будзе ажыццяўляць першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках