26 снежня 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Літвы: Ваенныя вучэнні ў Беларусі нагадалі пра «халодную вайну»

5
Мінабароны Літвы: Ваенныя вучэнні ў Беларусі нагадалі пра «халодную вайну»

Беларуска-расейскія вучэнні ля мяжы Літвы нагадалі подых «халоднай войны», бо цалкам не адпавядаюць рэаліям бяспекі, сцвярджае міністр абароны Літвы Раса Юкнявічэне.

Нягледзячы на тое, што легенда гэтых вучэнняў памылковая, яны не ўяўляюць небяспекі для Літвы, лічыць кіраўнік Мінабароны.

Каментуючы DELFI правядзенне Расеяй і Беларуссю ваенных манеўраў уздоўж межаў ЕЗ і НАТА, Юкнявічэне са шкадаваннем адзначыла, што яны дысануюць з сучасным становішчам.

«Гэтыя вучэнні праходзяць штогод, толькі шкада, што яны цалкам не адпавядаюць рэаліям бяспекі. Ні ў Літвы, ні ў НАТА няма і не будзе намераў нападаць на такія краіны, як Беларусь і Расея, і ні Літва, ні НАТА не ўяўляюць ніякі пагрозы для Беларусі і Расеі. Таму легенда гэтых вучэнняў, па сутнасці, памылковая», - сказала DELFI Юкнявічэне.

У такім кантэксце сумесныя вучэнні двух суседзяў Літвы нагадалі міністру абароны пра халодную вайну.

«Мне гэта нагадвае подых халоднай вайны, калі сапраўды была ваенная канфрантацыя паміж Захадам і Усходам, НАТА і СССР. Але НАТА ўжо даўно абрала іншы шлях і жыве ў 21 стагоддзі, а гэтыя вучэнні, на жаль, нагадваюць, не столькі самімі манеўрамі, бо ўсе арміі павінны праводзіць вучэнні, але сваім духам, часы халоднай войны ці вяртаюць нас у гэтыя часы. Калі Расея імкнецца да цесных, сяброўскіх адносінаў з НАТА, з ЗША, краінамі ЕЗ, дык ў гэтым кантэксце вучэнняў складана патлумачыць іх, акрамя як ідэалогіяй, дэманстрацыяй сілы ля межаў Літвы. Хочацца верыць, што паступова прыйдзе разуменне таго, што жыццё змянілася», - адзначыла міністр.

Усё ж, на думку Р.Юкнявічэне, «гэтыя вучэнні ніякай небяспекі для Літвы не ўяўляюць».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках