24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Патрыярха ў Беларусь раскрытыкавалі – сяброўства з дыктатарам рызыкоўнае

14
Візіт Патрыярха ў Беларусь раскрытыкавалі – сяброўства з дыктатарам рызыкоўнае

СМІ папярэджваюць: варта толькі ўладзе Лукашэнкі пахіснуцца, як зменіцца стаўленне і да яго праваслаўных сяброў.

Як піша «Газета.ру», шчыльны саюз царквы і дзяржавы тоіць у сабе небяспечныя наступствы для абедзвюх. А гарачае сяброўства з аўтарытарнымі рэжымамі і ўвогуле рэч вельмі рызыкоўная. Патрыярха Кірылу сустракалі ў Беларусі як дарагога госця. Іншага і чакаць было цяжка.

У патрыярха не толькі склаліся выдатныя стасункі з Лукашэнкам, сама мадэль дзяржаўна-царкоўных адносінаў у Беларусі ўзрушыла сваёй завершанасцю. Беларускі кіраўнік распавёў пра гэта з уласцівай яму шчырасцю: «Мы нічога тут не дзелім. Не разумею. Як можна такі грамадны інстытут, як царква, аддзяліць ад дзяржавы». А далей і ўвогуле праліў бальзам на сэрца патрыярха, прызнаўшыся, што дзяржаўная ідэалогія стваралася ў краіне на грунце хрысціянскіх каштоўнасцяў. Патрыярх не застаўся ў даўгу. І паабяцаў усю магчымую падтрымку царквы ў дыялогу Менска і Масквы.

У такім духу і праходзіў візіт. Патрыярх Кірыл сустракаўся са свецкім і царкоўным начальствам, прымаў ганаровыя тытулы і віншаванні, выступаў з прамовамі і здзяйсняў урачыстыя службы ў храмах.

Сустракалі Кірылу цёпла, ніякіх прыкмет незадаволенасці ніхто не выказваў. А ў Віцебску веруючыя і ўвогуле цалавалі сляды патрыярха на дыване. У параўнанні з бурным украінскім візітам паездка атрымалася на рэдкасць ідылістычнай.

Атрымліваецца, аўтарытарная палітыка Лукашэнкі па наладжванні дзяржаўна-царкоўных адносінаў прынесла плады?

Гарачыя абдымкі, у якія ўзяў Лукашэнка РПЦ, пакуль не адбіваюцца негатыўна на вобразе царквы сярод мясцовага насельніцтва. Наадварот, падвышаюць яе рэпутацыю. Прыносяць яны карысць і Лукашэнку (прынамсі, ён на гэта спадзяецца).

Сам кіраўнік РПЦ паабяцаў яму садзейнічаць у навядзенні мастоў з Масквой. Але, як паказвае гісторыя, шчыльны саюз царквы і дзяржавы тоіць у сабе небяспечныя наступствы для абедзвюх. Не кажучы ўжо пра тое, што гарачае сяброўства з аўтарытарным рэжымам – рэч досыць рызыкоўная. Варта толькі ўладзе Лукашэнкі пахіснуцца, як зменіцца стаўленне і да яго верных праваслаўных сяброў. Так што не трэба здзіўляцца, калі будучыя візіты патрыярха ў Беларусь будуць праходзіць не столь гладка, як гэты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках