24 снежня 2024, aўторак, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ ладзіць забегі з каромысламі і яйкамі на патэльнях

21
БРСМ ладзіць забегі з каромысламі і яйкамі на патэльнях

Такія спаборніцтвы сябры праўладнай моладзевай арганізацыі ладзяць у вёсках на званне «Уладар сяла».

У забегу з каромысламі і яйкамі на патэльні вызначыцца сям'я «Уладароў сяла» Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БелТА у Віцебскім абласным камітэце БРСМ.

Змаганне пройдзе 3 кастрычніка ў аграмястэчку Копці Віцебскага раёна. Галоўныя дзеючыя асобы - 10 сямей з розных раёнаў вобласці. Пры гэтым склад свайго прадстаўніцтва ўдзельнікі вызначаюць самі. Так, з Глубокскага раёна арганізатары чакаюць сям'ю з 10 дзецьмі, з Шаркаўшчыны - з трыма, а хтосьці прыедзе на конкурс толькі з адным дзіцём.

Права звацца «Уладаром сяла» супернікі будуць аспрэчваць у напружанай працоўнай барацьбе. Кіраўнікам сямействаў трэба будзе даказаць сваю перавагу ў бегу з бочачкай, каромыслам і вёдрамі з вадой, уменні якасна забіваць цвікі, калоць дровы і ездзіць на кані. Гаспадыням таксама лепей яшчэ раз патрэніравацца загадзя. Адтачыць сваё майстэрства да дасканаласці будзе зусім не лішнім, бо іх чакае спрынтарская гонка з яйкамі на патэльні, «папялушкіна праца» - сартаванне фасолі і бабоў, ачыстка цыбулі і дыстанцыя, прабегчы якую трэба з чугунком з вадой на вілках.

Ва ўсіх астатніх конкурсах усе дзеці з разраду гончых заўзятараў пяройдуць у актыўных памочнікаў.

Разам з бацькамі яны будуць перакатваць гарбузы, піліць дровы, таскаць мяхі з бульбай, гатаваць фірмовую кулінарную страву, складаць восеньскі букет і паказваць візітоўку сям’і.

Незалежна ад складу сям’я, якая найбольш поўна і яскрава здолела паказаць свае таленты, а таксама хутчэй за ўсіх выканаць заданні, будзе прызнана «Уладаром сяла». Акрамя ганаровага звання і парася ў якасці галоўнага прыза, іх чакае ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсе, які адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе ў Менскай вобласці. Астатнія ўдзельнікі таксама будуць адзначаныя падарункамі і дыпломамі ў розных намінацыях.

Праект мусіць «спрыяць замацаванню маладых сямей на сяле, падымаць прэстыж сельскагаспадарчых прафесій і ўмацоўваць сямейныя традыцыі».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках