24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катаванні ў РАУС: Апазіцыянера падвешвалі за кайданкі да кратаў

46

У пастарунку міліцыі віцебскага апазіцыйнага актывіста Алега Сургана катавалі за бел-чырвона-белы сцяг.

Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, увечары 3 верасня ў Віцебску былі вывешаныя тры бел-чырвона-белыя сцягі: на мосце Кірава, на плошчы Свабоды і каля медыцынскага універсітэта. На прыпынку грамадскага транспарта, насупраць універсітэта, супрацоўнікі міліцыі затрымалі апазіцыйнага актывіста Алега Сургана, перадаюць «Народные новости Витебска».

Як паведаміў сябар затрыманага Сяргей Каваленка, па словах Сургана, міліцыянты спыталі ў яго дакументы, а пасля адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пачалі збіваць.

Як распавёў Каваленка, Алега Сургана падвешвалі за кайданкі да кратаў, білі галавой аб унітаз і плявалі на яго.

Па словах Сяргея Каваленкі, у Сургана моцныя пабоі твару. Актывісты змаглі выклікаць хуткую дапамогу. Алега Сургана адвезлі ў 3-ю гарадскую бальніцу Віцебска.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках