25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама-Менск» прэзентаваў свой ролік пад песню «Крамы»

4

Для прэзентацыйнага роліка адзінай беларускай каманды ў КХЛ – хакейнага клуба «Дынама-Менск» была выкарыстаная песня гурта «Крама» «Бяжы, хлопец».

Прэзентацыя хакейнага клуба «Дынама-Менск» прайшла ў Палацы спорту 2 верасня. Падчас мерапрыемства, на якім прысутнічаў і былы міністр унутраных справаў, цяпер старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў, адбылася прэм'ера відэароліка каманды: пад гукі біцця сэрца і дэманстрацыю лепшых момантаў мінулага сезону гульцы каманды Юсі Маканен, Байран Рычы, Ёнас Андэрсан, Осі Ваананен, Віле Пелтанен і іншыя сказалі прамову на беларускай і рускай мовах. Скончыўся ролік пад песню гурта «Крама» «Бяжы, хлопец».

Вось толькі, як стала вядома «Ежедневнику», аўтары песні «Бяжы, хлопец» нічога не ведалі пра выкарыстанне клубам іх песні ў сваім прэзентацыйным відэароліку. Па словах лідэра «Крамы», аўтара музыкі для песні Ігара Варашкевіча, яму ніхто не тэлефанаваў і дазволу на выкарыстанне яго інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрасах беларускага хакея не пытаў. Як, зрэшты, і ў аўтара тэксту «Хлопца» Зміцера Лукашука.

«Я першы раз пра гэта чую, – сказаў І.Варашкевіч. – Мне гэта, вядома, прыемна, але было б цікава даведацца: як тое, што песню без нашага са Зміцерам дазволу клуб выкарыстаў у сваім фактычна рэкламным відэароліку, суадносіцца з аўтарскім правам?

Чаму для прэзентацыйнага роліка была абраная песня гурта «Крама», «Ежедневник» пацікавіўся ў прэс-сакратара хакейнага клуба Мікіты Беражкова.

«Проста песня спадабалася, як бы гэта ні банальна гучала, вось і ўсё, – сказаў Мікіта Беражкоў. – Мы зыходзілі з нацыянальнага матыву. І мы, і музыкі – мы адна каманда. Мы прэзэнтуем Беларусь, мы хварэем за Беларусь».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках