6 лiстапада 2024, Серада, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты менскага «Дынама» напалі з нажамі на туркменаў

21

На мінулым тыдні мы пісалі пра пабоішча сотні футбольных фанатаў каля Нацыянальнай бібліятэкі. Міліцыя называла бойку «славеснай сваркай хуліганаў».

-- Вартавыя парадку затрымалі 56 удзельнікаў бойкі, у тым ліку 10 непаўнагадовых. Сярод іх былі жыхары Менску, Берасця, Кобрына, Барысава, Жодзіна і Масквы, - пракаментавала на наступны дзень масавую бойку прэс-служба МУС. - Дзевяць з іх з траўмамі даставілі ў міліцыю. Па словах затрыманых, пра месца і час бойкі маладыя людзі дамовіліся папярэдне па тэлефоне.

Інфармацыяй пра тое, што ў бойцы ўдзельнічалі футбольныя фанаты, прэс-служба МУС не валодае. Нагадаем, бойка адбылася ў дзень матчу МТЗ-РЫПО і «Дынама-Брэст».

Фанацкія бойкі працягнуліся ў мінулую суботу, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси». На перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага і праспекта Любімава кампанія футбольных фанатаў «Дынама» напала на туркменаў. Адзін з маладых людзей трапіў у лякарню з нажавымі раненнямі ў спіну.

- Нас было пяцёра. На вуліцы недалёка ад «Макдональдса» да нас насустрач ішлі футбольныя фанаты. Іх было каля дзесяці чалавек, - распавядае 19-гадовы студэнт БДУ Аламурат. - Яны спыталі, адкуль мы. Пачуўшы, што з Туркменістана, хлопцы закрычалі: «Бі!». Мы пабеглі, яны за намі. Мяне дагналі і звалілі з ног. «Навошта прыехалі сюды?» - крычалі яны, штурхаючы мяне нагамі. Я рукамі закрываў твар. Потым яны дасталі нож і чатыры разы стукнулі мяне ў спіну. Забраўшы мой гаманец, яны сышлі. Я устаў, не адчуваючы болі, і пайшоў у інтэрнат медуніверсітэта.

На шчасце, збіты малады чалавек сустрэў на вуліцы сваіх сяброў, якія выклікалі «Хуткую». Зараз Аламурат з колата-рэзанымі ранамі знаходзіцца ў 10-й лякарні. Стан яго лекары ацэньваюць як цяжкі.

Футбольныя фанаты збілі яшчэ аднаго маладога чалавека. Ён абышоўся ўшыбамі.

- Многія футбольныя фанаты, якіх мы затрымалі, былі ў берцах, пілотках і з шалікамі «Дынама», - распавялі «Комсомолке» у Маскоўскім РУУС. - Зараз усё затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары. У дачыненні да іх узбуджаны адразу дзве крымінальныя справы па артыкулах «разбой, здзейснены групай асоб» і «злоснае хуліганства». За разбой маладым людзям пагражае да 15 гадоў турмы, за хуліганства - да 6 гадоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках