25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс не павінен садзейнічаць рэпрэсіям у Беларусі

9

З такім заклікам шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen звярнулася да міністра прамысловасці краіны Мода Улафсана.

Праваабароны заклікаюць міністра прыкласці ўсе намаганні да таго, каб шведскі бізнэс «не садзейнічаў рэпрэсіям у Беларусі», паведамляе «Радыё Свабода».

Падставай для звароту праваабаронцаў стала заява кіраўніцтва тэлекамунікацыйнай кампаніі Telia Sonera, якая набыла праз турэцкую Turkcell акцыі беларускай сотавай кампаніі БеСТ (гандлёвая марка Life:)).

Шведскія праваабаронцы лічаць, што беларускія ўлады з высокай верагоднасцю выкарыстаюць тэлекамунікацыйныя сеткі, каб перахопліваць інфармацыю і назіраць за палітычнымі апанентамі, асабліва ў час выбараў. Östgruppen не выключае, што Telia Sonera можа садзейнічаць беларускаму рэжыму ў гэтым накірунку.

У сваім каментарыі, змешчаным у выданні Svenska Dagbladet, кіраўнік аддзелу Telia Sonera па сувязях з грамадскасцю Цэцылія Эдстром адзначыла, што, трапіўшы на рынак Беларусі, кампанія павінна выконваць законы, якія існуюць у гэтай краіне.

Паводле Östgruppen, нягледзячы на тое, што кіраўніцтва Telia Sonera абвяргае абвінавачанні ў супрацоўніцтве кампаніі з дыктатурай, заяву Цэцыліі Эдстром усё ж варта трактаваць наступным чынам: «любая інфармацыя пра кліентаў аператара можа быць перададзеная праваахоўным органам у адпаведнасці з законам». Ва ўмовах выбараў у Беларусі судовыя рашэнні могуць закрануць любога апанента рэжыму, лічаць праваабаронцы.

Вядучая шведская тэлекамунікацыйная фірма Telia Sonera —кампаньён турэцкай Turkcell, якая летась набыла 80% акцый аднаго з аператараў беларускай мабільнай сувязі — «БеСТ». Шведам належаць 37% акцый турэцкай кампаніі. Долю ў шведскай кампаніі мае і дзяржава.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках