25 снежня 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтарынкі могуць знікнуць праз некалькі месяцаў

60

Новыя пошліны на аўтамабілі для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў дзейнічаюць у Беларусі другі тыдзень, але рынкі ўжо пустыя.

Афіцыйная газета «Рэспубліка» піша пра тое, што адбываецца на самай буйной у Менску пляцоўцы па продажы патрыманых аўто з Еўропы – на аўтарынку ў Ждановічах.

Зараз, нягледзячы на маразы, аўтарынак бурліць. Змяніліся кошты -- у параўнанні летам машыны каштуюць у сярэднім на 300—500 даляраў даражэй. Ідзе гандаль, правілы ў якім дыктуюць ужо прадаўцы.

— Колькі гэтая машына будзе каштаваць праз месяц-другі? — спытаў у прадаўца «гольфа» хлопец, які відавочна не збіраўся купляць аўто тут і цяпер.

— Што будзе ўвесну – не ведае ніхто, але ніжэйшых коштаў ужо дакладна не знойдзеце, — адказвае перагоншчык. — Сёння на аўтарынку прадаецца ўсё тое, што было прыгнанае ў Беларусь да 1 студзеня 2010 года. Адпраўляцца ў Еўропу па машыну ў якасці ІП зараз ужо няма сэнсу: з-за новых пошлінаў яе, дарагую, тут ніхто не набудзе. У Ашмянах я ведаў каля 40 прадпрымальнікаў, якія ганялі аўтамабілі. Цяпер яны згортваюць свае справы.

Яшчэ ў канцы мінулага года аўтарынак быў запоўнены машынамі. Сёння пустуе пляцоўка памерам з футбольнае поле, нават снег тут ніхто не змёў. Паводле прагнозаў саміх перагоншчыкаў, усё тое, што зараз выстаўлена на продаж, будзе раскупленае за два месяцы.

— Па вялікім рахунку, на аўтарынку ўжо зараз выбару практычна няма, — кажа шчыра прадавец «Опель Вектра». – Мінулай вясной тут было 20 такіх «опеляў». Зараз іх не больш за пяць. А ўвесну і зусім будзе пару штук. Знайсці добры, нябіты і нефарбаваны экзэмпляр амаль немагчыма…

Хутчэй за ўсё, у ранейшым выглядзе аўтарынак існаваць ужо не будзе.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках