24 снежня 2024, aўторак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кампаніі адмовіліся будаваць стадыён у Сочы да Алімпіяды

30

Кампанія «Трайпл» палічыла невыгодным удзел у будаўніцтве алімпійскіх аб'ектаў у Сочы, нягледзячы на мінулыя дамоўленасці.

Як піша расейская газета «Ведомости», да Алімпіяды-2014 беларусы павінны былі пабудаваць біятлонны стадыён на 20 тысячаў гледачоў на тэрыторыі ў 40 гектараў. Кошт праекту ацэньваўся прыкладна ў 257 мільёнаў рублёў. У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка асабіста выступіў з ініцыятывай пра ўдзел ў праекце, у прыватнасці заявіўшы пра жаданне стварыць у Сочы «маленькі куток Беларусі».

Паводле інфармацыі выдання, «Трайпл» - кампанія, блізкая да ўрада Беларусі - адмовілася ад удзелу ў будаўніцтве па палітычных матывах. Прычынай для дэмаршу стала адмова Масквы ад давання зніжак да экспартнай пошліны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Раней зніжкі ахоплівалі ўвесь аб'ём паставак, цяпер жа Расея гатовая прадаваць па ільготным кошце толькі невялікую частку нафты, якая экспартуецца.

Павелічэнне пошліны закранае і непасрэдна бізнэс кампаніі «Трайпл», якая ў прыватнасці займаецца аптовымі пастаўкамі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Адмена Масквой большай часткі закупачынх зніжак істотна змяншае прыбытак кампаніі.

У адсутнасці «Трайпл» будаўніцтва біятлоннага комплексу даручанае «Газпраму», які мае намер сумясціць гэты праект з лыжным комплексам на 16 тысячаў гледачоў. Такі варыянт вырашэння праблемы ўжо ўзгоднены з Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках