25 снежня 2024, Серада, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Расеі: «Умовы паставак газу не мяняліся»

1

Дадатковае пагадненне да доўгатэрміновага кантрака, якое магло б змяніць папраўчы каэфіцыент да цаны газу ў 2010 годзе, па-ранейшаму не падпісана.

Умовы пастаўкі расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе не змяняліся. Яны прадугледжаны доўгатэрміновымі кантрактамі. Пра гэта, як паведамляе «Радыё Свабода», агенцтву ПРАЙМ-ТАСС заявіў дарадца па эканамічных пытаннях амбасады Расеі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў.

Дадатковае пагадненне да доўгатэрміновага кантракта, якое магло б змяніць папраўчы каэфіцыент да цаны газу ў 2010 годзе, не падпісана.

Кажучы аб узаемадзеянні з беларускім бокам у газавай сферы ў 2010 годзе, дыпламат падкрэсліў, што расейскі бок разлічвае, што яно будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з доўгатэрміновым кантрактам. Гэта адносіцца і да разлікаў беларускага боку за атрыманы газ.

«Згоды на нейкія іншыя дзеянні з расейскага боку не паступала», - сказаў дыпламат.

Паводле словаў старшыні праўлення «Газпрама» Аляксея Мілера, цана газу для Беларусі ў 1-м квартале 2010 года складзе каля 168 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках