26 снежня 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у інтэрнаце менскага Медуніверсітэта

6

Больш за 60 студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта былі эвакуяваныя з-за пажару, які адбыўся ўначы ў інтэрнаце на праспекце Дзяржынскага ў Менску.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МВЧС Аляксандр Лапанік.

«У пакоі студэнта-замежніка, які пражывае ў інтэрнаце БДМУ у Менску, уначы загарэлася маёмасць. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца пажару, за 14 хвілінаў ліквідавалі пажар і эвакуявалі больш за 60 жыхароў інтэрната», паведаміў Лапанік.

Паводле яго словаў, папярэдняй прычынай пажару з'яўляецца выкарыстанне абагравальніка. «На пажар у пакоі замежніка зрэагавала сістэма перадачы паведамлення аб НЗ «Маланка», удакладніў суразмоўца агенцтва.

Лапанік паведаміў, што ў гэты час удакладняецца памер шкоды, нанесенай агнём. Пажар абыйшоўся без ахвяраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках